Главная
 Рассылка
RSS


http://bsdp.org/




Камiсiя па рэабiлiтацыi


Белсат


Правозащитное движение


we remember


Валерий Леваневский



 Лідэраў партый не абіраюць на з’ездзе
04 августа 2008 года 12:09:00 |

Лідэраў партый не абіраюць на з’ездзе

 

Адразу пасля ўчорашняга з'езду БСДП(Г), на якім быў вызвалены з пасады Аляксандр Казулін, а лідэрам партыі быў абраны былі намеснік старшыні Анатоль Ляўковіч, карэспандэнт РР Кастусь Вансяцкі пагутарыў з дачкой Казуліна спн. Вольгай.

 

- Каментар вельмі просты. Спадар Ляўковіч думае, што ён выйграў бітву і вайну. Але, на жаль, гэта чалавек, які не бачыць далей уласнага носа. На жаль. Таму што, як я ўжо сёння сказала, гэта чалавек паставіў крыж на сваёй палітычнай кар'еры. Але самае страшнае, што ён падставіў людзей, падставіў партыю. Таму што, са здраднікамі ніхто мець адносіны не хоча. Ляўковіча і раней успрымалі як блазна, у кулуарах так яго называюць, а зараз дык тым больш. Абсалютна відавочна, што дэлегаты былі абраныя менавіта тыя, якія будуць падтрымліваць Ляўковіча. Цікава, што мой бацька быў дэлегатам, але ён у турме і не можа прысутнічаць на з'ездзе, і я,. як яго прамы прадстаўнік, павінна была быць зарэгістравана дэлегатам. Мяне ў дэлегаты не прапусцілі. Таму, гэта быў добра спланаваны спектакль, фарс, людзі прагаласавалі так, як ім сказаў Ляўковіч. Зноў-такі падкрэслю, што прагаласавалі людзі "ляўковічаўскія", гэта не значыць, што так прагаласавала партыя. Шкада, што людзі "выпэцкваюць" рукі, бо будучыня за лідэрам, а лідэраў не абіраюць на з'ездах. Ляўковіч стане лідэрам на пару месяцаў, а калі выйдзе Казулін, усё зменіцца, і як ён пасля будзе людзям глядзець у вочы.

 

- Як вы думаеце, зараз існуе рэальная пагроза расколу партыі?

 

- Я думаю - не. У партыі ўсё ціха, усё чыста. Ляўковіч ужо выкінуў практычна ўсіх людзей, які былі супраць яго. Ён гэта робіць мэтанакіравана, метадам Лукашэнкі. Але я чамусьці думала, што ў яго ёсць хоць кропля сумлення і ён не будзе здымаць з пасады чалавека, які не можа адказаць, супрацьстаяць, апеляваць. Гэта было абсалютна амаральна нават уздымаюць такое пытанне, тым больш ставіць на галасаванне. Чалавек сядзіць у турме, сядзіць за нас. Зноў-такі, мой бацька заўжды казаў, што ў партыі і апазіцыі дзейнічаюць толькі асабістыя амбіцыі. Ляўковіч свой партфель зараз скраў нячэсным шляхам, але мы змагаемся не за партфелі, і самае цікавае, што гэта нам таксама пойдзе на карысць. Мы бачым, якія людзі нас атачаюць. Калі бацька выйдзе, ён будзе бачыць, з якімі людзьмі трэба працаваць, а якія - здраднікі.

 

- Як вы можаце пракаментаваць чуткі, што пасля парламенцкіх выбараў Казулін можа быць вызвалены?

 

    - Хоць гэта і чуткі, але я чамусьці таксама ўпэўнена, што яго выпусцяць, таму што не трэба забываць, што ідзе вялікі ціск з боку Захаду, Амерыкі. Лукашэнка хоча, каб выбары былі прызнаныя легітымнымі. Таму ён будзе рабіць усё, каб паказаць, што ён стаў на шлях дэмакратызацыі. Можа быць Казулін не будзе выпушчаны адразу пасля выбараў, але я чамусьці ўпэўнена, што ў гэтым годзе, ну пару месяцаў наступнага, і ён будзе на свабодзе.

 

Гутарыў Кастусь Вансяцкі, Радыё Рацыя   http://www.racyja.com/

 


Ваше имя:

Ваше email:



Введите текст на картинке
Ваши комментарии:




   Авторизация


Регистрация





Документальный фильм \

 Библиотека