Главная
 Рассылка
RSS


http://bsdp.org/




Камiсiя па рэабiлiтацыi


Белсат


Правозащитное движение


we remember


Валерий Леваневский



 Лорд Бэл ставіць птушачку насупраць пункту "Казулін"
17 августа 2008 года 22:00:00 |

Лорд Бэл ставіць птушачку насупраць пункту "Казулін"

 

Паказальна, на якім палітычным фоне - вонкавым і ўнутраным - Лукашэнка падпісаў указ пра памілаваньне Казуліна.

 

Вонкавы фон: вайна на Каўказе і пагадненьне аб супрацьракетах у Польшчы. Уварваньне ў Грузію паставіла на вушы ЗША і Эўропу, а згода Варшавы на амэрыканскія антыракеты абурыла Маскву.

 

Усё гэта пагражае новым пахаладаньнем у дачыненьнях між Расеяй і Захадам.

 

    Беларускі ж кіраўнік мала таго што не падтрымаў удар "саюзьнікаў" па грузінах, дык яшчэ і робіць доўгачаканы крок - вызваляе палітвязьня № 1. Карацей, суцэльны бальзам на душу дзеячам заходніх дэмакратый.

 

А вось вам унутраны фон: акурат перад тым, як быў падпісаны ўказ пра Казуліна, скончылася фармаваньне ўчастковых камісій. Апазыцыя праляцела як фанэра над Парыжам. З прыблізна 1 300 яе вылучэнцаў у камісіі найніжэйшага зьвяна трапілі меней за паўсотні. Адсяваньне непараўнальна большае, чым пры фармаваньні акруговых камісій, у якія, нагадаю, былі ўлучаны каля траціны апазыцыйных вылучэнцаў: 38 са 110.

 

Асаблівае імкненьне вэртыкалі скамплектаваць участковыя камісіі са сваіх людзей тлумачыцца, на думку апанэнтаў улады, тым, што менавіта гэтае, нізавое зьвяно падліку галасоў і ёсьць той "чорнай скрыняй", зь якой выскокваюць усе "элегантныя перамогі".

 

Так што час вызваленьня Казуліна пралічаны філігранна. Лорд Бэл справу ведае.

 

    Зараз, пасьля такога шырокага жэсту, заходнікі мо' і ня стануць так ужо прыдзірацца да складу ўчастковых камісій, каб не выглядаць дробязнымі букваедамі.

 

Ва ўсякім разе, гэты этап электаральнага працэсу апынаецца ў цені, на пэрыфэрыі ўвагі. А калі яшчэ неўзабаве выйдуць на волю Кім з Парсюкевічам!.. А калі у Палату трапяць колькі там чалавек з "адзінага сьпісу"!

 

    Карацей, больш-менш лагодную ацэнку выбараў ёсьць шанец атрымаць малой крывёю, не аслабляючы лейцаў.

 

Зь іншага боку, выхад з турмы амбітнага палітыка, якога калегі па БСДП нядаўна завочна перавялі ў ганаровыя старшыні, выглядае выпусканьнем шчупака ў апазыцыйную сажалку. Без разбораў палётаў, трэба думаць, не абыдзецца. І ня толькі ў межах адной партыі. У АДС спакваля будуюць ужо пляны на прэзыдэнцкую кампанію. І выглядае на тое, што абедзьве апазыцыйныя фігуры выбараў-2006 - Мілінкевіч ды Казулін - ня ўпісваюцца ў новыя пляны партыйных стратэгаў.

 

    Памятаеце, афіцыйны кіраўнік прадракаў, што выхад былога рэктара з калёніі яшчэ дадасьць галаўнога болю вярхоўцы тытульнай апазыцыі?

 

   P.S. Зрэшты, сюжэт з гэтым указам можа мець дадатковую інтрыгу. Брат Аляксандра Казуліна Ўладзімер не выключае, што палітвязень № 1 папросіцца назад у "Віцьбу-3", бо прынцыпова ня хоча падпісваць папераў, якія б хоць ускосна засьведчылі, што ён прызнае сваю вінаватасьць. Ігар Рынкевіч жа кажа, што вызваленьне магчымае і без аніякага прашэньня, выключна воляй кіраўніка дзяржавы.

 

Аляксандар Класкоўскі   http://nn.by/

 


Ваше имя:

Ваше email:



Введите текст на картинке
Ваши комментарии:




   Авторизация


Регистрация





Документальный фильм \

 Библиотека