Главная
 Рассылка
RSS


http://bsdp.org/


Фракцыя



Камiсiя па рэабiлiтацыi


Белсат


Правозащитное движение


we remember


Валерий Леваневский



 Віталь Сіліцкі: “Уга Чавэс будзе зайздросьціць Лукашэнку”
30 апреля 2008 года 21:47:00 |

Віталь Сіліцкі: “Уга Чавэс будзе зайздросьціць Лукашэнку”
 

Ці ёсьць выхад з тупіку, у які зайшлі беларуска-амэрыканскія адносіны? Ці ня можа канфлікт скончыцца закрыцьцём амбасады ЗША ў Менску?

 

На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Віталь Сіліцкі.

 

Цыганкоў: “Чарговы крок беларускага боку – я яго можна вызначыць у градацыі міжнародных дачыненьняў? Наколькі ён беспрэцэдэнтны? Што можа быць далей – ці не разрыў дыпляматычных адносінаў?”

 

Сіліцкі: “Разрыву ня будзе, бо ў гэтым зараз не зацікаўленыя ЗША. Яны паказваюць, што хочуць, каб амбасада ў Менску засталася. Усе думалі, што сёньня, пасьля чаканага рашэньня беларускіх уладаў, ЗША зачыняць сваю амбасаду ў Менску, але гэтага не адбылося. Што да градацыяў – у сьвеце бывала і горш. Бывала, што захоплівалі амэрыканскую амбасаду і ўтрымлівалі закладнікаў у Іране”.

 

Цыганкоў: “Ці знаходзіце вы нейкую палітычную лёгіку ў гэтых дзеяньняў беларускіх уладаў – акрамя зразумелай лёгікі паводзінаў “вока за вока”?

 

Сіліцкі: "Гэта дэманстрацыя ўпэўненасьці ва ўласных сілах – і гэта вельмі важна для Менску. Пры мінімальных эканамічных стратах яны маюць вялізарныя іміджавыя здабыткі! Амаль вытурыць амэрыканскую амбасаду – цяпер папулярнасьць Лукашэнкі вырасьце ня толькі сярод пэўных колаў у Расеі, але і сярод антыамэрыканскай левізны па ўсім сьвеце”.

 

Цыганкоў: “Уга Чавэс будзе зайздросьціць?”

 

Сіліцкі: “Абавязкова! У яго больш шчыльныя эканамічныя стасункі з ЗША, і ён з гэтага жыве, і вымушаны быць стрыманым. Цяпер беларускі бок знайшоў сродкі, каб мінімізаваць наступствы санкцыяў, амэрыканскі бок знойдзе шляхі, каб працягваць сваю працу па экспарце дэмакратыі – проста будуць працаваць праз іншыя амбасады. У выніку проста пашкодзілі адзін аднаму – а парадак дня кардынальна ня зьменіцца”.

 

Цыганкоў: “Але калі б бакі сапраўды, як яны заяўляюць, хацелі б паляпшэньня адносінаў, то наколькі гэта рэальна? Адныя ня выпусьцяць палітзьняволеных, іншыя – не адменяць санкцыі. Атрымліваецца тупік?”

 

Сіліцкі: “Безумоўна, вы маеце рацыю, так яно і будзе”.

 

Цыганкоў: “Тупік на які час?”

 

Сіліцкі: “Прынамсі, пакуль ня скончацца тэрміны палітзьняволеных. Ці пакуль іх не давядзецца выпусьціць з нейкіх іншых абставінах, напрыклад, з-за пазыцыі Эўразьвязу”.

 

Віталь Цыганкоў www.svaboda.org

 

Ваше имя:

Ваше email:



Введите текст на картинке
Ваши комментарии:




   Авторизация


Регистрация





Документальный фильм \

 Библиотека