Главная
 Рассылка
RSS





Камiсiя па рэабiлiтацыi


 Джанатан Мур не выключае, што ЗША ўвядуць санкцыі “супраць іншых беларускіх прадпрыемстваў, якія кантралююцца дзяржавай”
08 мая 2008 года 12:03:00 |

Джанатан Мур не выключае, што ЗША ўвядуць санкцыі “супраць іншых беларускіх прадпрыемстваў, якія кантралююцца дзяржавай”
 

Пра гэта часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джанатан Мур заявіў 8 траўня, адказваючы на пытанні падчас анлайн-канферэнцыі на сайце інтэрнет-газеты “Беларускія навіны”.

 

Джанатан Мур падкрэсліў, што пазіцыі ЗША і Еўрасаюза ў адносінах да Беларусі супадаюць.

 

- У гэтым ЗША і Еўрасаюз згодныя. Вельмі важна падкрэсліць, што Злучаныя Штаты і ЕС маюць агульную стратэгію.

 

Кажучы пра санкцыі ЗША ў адносінах да канцэрна “Белнафтахім”, амерыканскі дыпламат зазначыў, што гэтыя санкцыі скіраваны “супраць кіраўніцтва Беларусі”.

 

- Мы лічым, што кіраўніцтва адказнае за сіутацыю з правамі чалавека ў Беларусі. У канцы мінулага года мы вырашылі ўвесці санкцыі супраць “Белнафтахіма”, бо даходы гэтага прадпрыемства падтрымліваюць беларускае кіраўніцтва. Зусім відавочна, што яно кантралюецца Адміністрацыяй прэзідэнта. З прычыны гэтага мы не разглядаем такія санкцыі як санкцыі супраць беларускага народа.

 

“Сутнасць у тым, што ва ўсіх краінах, і ў Злучаных Штатах таксама, людзей саджаюць у турмы. Але ў ЗША людзям выносяцца прысуды ў працэсе адкрытай судавытворчасці. У Беларусі ж людзей знявольваюць у выніку закрытых судовых пасяджэнняў і па палітычных матывах”, - заявіў Мур.

 

www.racyja.com.

 

   Авторизация


Регистрация