|
|
08 мая 2008 года 16:07:00 | Рэдактара "Газеты Слонімскай" выклікаюць у ваенкамат і ў псіхдыспансэр Слонімскае аддзяленне КДБ вырашыла ціснуць на рэдактара незалежнай "Газеты Слонімскай" праз псіхіятраў. Загадчык псіханеўралагічнага аддзялення раённай больніцы атрымаў адпаведны ліст з распараджэннем праверыць Віктара Валадашчука і яго сям'ю. Адначасова з тым журналіст атрымаў позву на вайсковыя зборы. Яго паабяцалі адправіць працаваць з сакрэтнымі дакументамі. У сувязі з гэтым ад В.Валадашчука патрабавалі напісаць заяву са згодай, каб спецслужбы парушалі недатыкальнасць яго асабістага жыцця. Валадашчук: "Я гэтыя дакументы падпісваць не буду, ніякую заяву падпісваць не буду. Гэта нейкая лухта! Я лічу гэта яшчэ адным крокам, каб расправіцца з газетай. Адхіліць мяне на пэўны час ад рэдакцыйных спраў..." Адначасова з гэтым падатковая інспекцыя ладзіць праверку дзейнасці "Газеты Слонімскай". А мясцовы райвыканкам павінен днямі разглядаць пытанне наконт падаўжэння ліцэнзіі на гандлёвую дзейнасць. Редактора оппозиционной газеты хотят отправить в «психушку»? Заведующий психоневрологического отделения Слонимской центральной райбольницы получил письмо, подписанное руководителем местного отделения КГБ Александром Мазальковым с распоряжением проверить по учету психоневрологического и наркологического диспансеров редактора независимого издания «Газета Слонимская» Виктора Володащука и его близких. Акрамя гэтага, ваенны камісар Слонімскага раёна Юрый Труш прапанаваў Віктару Валадашчуку падпісаць заяву, у якой журналіст павінен даць згоду на правядзенне органамі дзяржаўнай бяспекі ў адносінах да сябе праверачных мерапрыемстваў і часовае абмежаванне ў сувязі з гэтым права на недатыкальнасьць асабістага жыцця. На думку Віктара Валадашчука, захады супраць яго непасрэдна звязаныя з жаданнем уладаў зліквідаваць адзінае незалежнае выданне рэгіёна – “Газету Слонімскую”. - Зразумела, што незалежная газета ў правінцыйным горадзе на сённяшні дзень непакоіць улады больш , чым ураджайнасць на палетках і заробкі на прадпрыемствах. Справа ў тым, што мы пішам пра тое, што ёсць, а не тое, што павінна быць паводле загадаў зверху, паведаміў журналіст у інтэрв’ю “Радыё Рацыя”. 12 траўня Віктар Валадашчук павінен з’явіцца ў Слонімскі ваенкамат дзеля прызыву на зборавыя мерапрыемствы. Журналіст лічыць, што такім чынам улады спрабуюць блакаваць яго дзейнасць на пасадзе галоўнага рэдактара, бо менавіта ў гэты самы час падаткавая інспекцыя мае намер ажыццяўляць праверку дзейнасці, а мясцовы райвыканкам разглядаць пытанне аб працягненні ліцэнзіі на гандлёвую дзейнасць. На сённяшні дзень “Газета Слонімская” мае магчымасць дайсці да чытачоў толькі праз сетку распаўсюднікаў, бо “Белпошта” адмовілася ажыццяўляць распаўсюд і прымаць падпіску на выданне. |
Авторизация
|