Главная
 Рассылка
RSS


http://bsdp.org/


Фракцыя



Камiсiя па рэабiлiтацыi


Белсат


Правозащитное движение


we remember


Валерий Леваневский



 Таццяну Севярынец не пускаюць у кандыдаты
23 июля 2008 года 20:35:00 |

Таццяну Севярынец не пускаюць у кандыдаты

 

Шляхам пагрозаў і ціску на сябраў ініцыятыўнай групы актывісткі Руху Таццяны Севярынец ўлады замінаюць ёй зарэгістравацца і распачаць збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў дэпутаты па Віцебскай Горкаўскай акрузе №11.

 

Заяўленага сябра ініцыятыўнай групы Лідзію Карповіч пад пагрозай высялення з інтэрната, дзе яна жыве з двума непаўнагадовымі дзецьмі, прымусілі пісьмова адмовіцца ад удзелу ў ініцыятыўнай групе. Па словах Севярынец, гэтая адозва стала прычынай нерэгістрацыі ініцыятыўныўнай групы.

 

Паплечніцу палітыка Алену Дайнека таксама прымушалі адмовіцца ад сяброўства ў ініцыятыўнай групе, паргажаючы звальненнем. Нягледзячы на пагрозы з боку кіраўніцтва, Алена не збіраецца адзываць свай подпіс.

 

Да многіх сябраў ініцыятыўнай групы Таццяны Севярынец неадночы тэлефанавалі, а да некаторых асабіста прыходзіла старшыня выбарчай камісіі па горазе Віцебску і некалькі

разоў перапытвала, ці тыя на самой справе з'яўляюцца членамі ініцыятыўнай групы.

 

23 ліпеня Таццяна Яўгенаўна Севярынец мае намер падаваць новы спіс

ініцыятыўнай групы.

Паводле прэсавай службы аргкамітэту па стварэнні БХД

   http://by.milinkevich.org/

 

 

Сябра ініцыятыўнай групы маці Севярынца адмовілася ад удзелу ў выбарах

 

Таццяна Севярынец з Віцебску - маці вядомага беларускага палітыка Паўла Севярынца - балатуецца ў парламент ад Беларускай Хрысціанскай дэмакратыі, якая увахозіць у Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы.

 

У склад яе ініцыятыўнай групы ўвайшлі 17 чалавек, усе яны актывісты БХД, якія дабравольна пагадзіліся збіраць подпісы ў яе падтрымку. Тым не менш, як толькі спісы групы патрапілі ў акруговую камісію, на ўсіх актывістаў пачаўся адміністратыўны прэсінг. У выніку чыноўнікі знайшлі слабое звенне, распавядае Таццяна Севярынец:

 

- Знайшлі ў інтэрнаце жанчыну, у якой двое непаўнагадовых дзетак. Яна нідзе не працуе. На яе націснулі. Сказалі, што будуць судзіць, што выганяць з інтэрнату, і яна ў прысутнасці члена камісіі падпісала заяву, што не састаіць у маёй ініцыятыўнай групе.

 

Таццяна Севярынец упэўненая, што менавіта гэтая заява стане падставаю дзеля адмовы ў рэгістрацыі яе ініцыятыўнай групы. Таму актывістка БХД ужо рыхтуе скаргу ў Цэнтрвыюаркам, а калі і там не знойдзе праўды, то збіраецца звярнуцца і ў Вярхоўны суд.

 

  Дадам да гэтага, што паўгады таму Таццяну Севярынец - настаўніцу з больш чым 20-гадовым стажам фактычна звольнілі са школы, без тлумачэнняў адмоўшы ёй у працягненні тэрміну працоўнага кантракту.

 

Кастусь Вансяцкі, Радыё Рацыя, Мінск   http://www.racyja.com/

 


Ваше имя:

Ваше email:



Введите текст на картинке
Ваши комментарии:




   Авторизация


Регистрация





Документальный фильм \

 Библиотека