Главная
 Рассылка
RSS


http://bsdp.org/


Фракцыя



Камiсiя па рэабiлiтацыi


Белсат


Правозащитное движение


we remember


Валерий Леваневский



 Хто нас на Эльбе абдымаў?
11 мая 2008 года 09:24:00 |

Хто нас на Эльбе абдымаў?
 

За часамі СССР Дзень Перамогі адзначалі на адзін капыл на ўсім абсягу ад Бугу да Курылаў. Зараз усё іначай. Постсавецкая прастора выяўляе надзвычайную пярэстасьць і ў стаўленьні да гэтай некалі стандартызаванай камуністычным агітпрапам даты.

 

Дзяржавы Балтыі — даўно адрэзаная луста. Там кажуць ня толькі пра нацысцкую, але і пра савецкую акупацыю. Маскоўскае радыё "Маяк" падкрэсьлівае: "Дзень Перамогі сёньня сьвяткуюць расейскамоўныя жыхары Латвіі".

 

Згадваючы ў тым самым паведамленьні пра ўрачыстасьці ў Тбілісі, маскоўскае радыё, аднак, абыходзіць маўчаньнем тое, што тамтэйшыя вэтэраны зладзілі акцыю перад расейскай амбасадай, пратэстуючы супраць палітыкі Крамля ў дачыненьні да Грузіі.

 

У сваю чаргу, украінскія мэдыі завастраюць увагу на тым, што Юлія Цімашэнка, адрозна ад Юшчанкі, праігнаравала шэсьце вэтэранаў у Кіеве.

 

Затое ў Маскве новасьпечаныя прэзыдэнт і прэм'ер былі як сіямскія блізьняты і на парадзе. Увогуле пампэзнасьць надзвычайная. Упершыню пасьля 1990 году па Краснай плошчы пусьцілі танкі ды ракетныя комплексы, а зьверху — авіяцыю. Танкі былі абутыя ў гумовыя тракі, а вайскоўцы — апранутыя ў форму ад Юдашкіна. Карацей, стыль "мілітары" зноў у модзе. Акрыялая імпэрыя дэманструе мускулы — менавіта так успрынялі гэтае затратнае шоў на Захадзе.

 

Дарэчы, там заўважылі: Мядзьведзеў у сваім выступе 9 траўня ні словам не абмовіўся пра ўклад саюзьнікаў.

 

На гэтым тле нечакана прагучаў пасаж з вуснаў Лукашэнкі на плошчы Перамогі: "Мы ніколі не дзялілі гэтую перамогу на сваю і чужую. І заўжды будзем памятаць дапамогу саюзьнікаў — краінаў антыгітлераўскай кааліцыі, удзельнікаў руху супраціву. Усіх, хто змагаўся з нацызмам".

 

Здавалася, зараз будзе згадана, "хто нас на Эльбе абдымаў".

 

Але да вэрбальнага братаньня з амэрыканцамі не дайшло. Наадварот, прамова скіравалася ў традыцыйнае рэчышча, прагучаў стандартны набор тэзаў пра сучасныя пагрозы: дыктат з боку асобных краін, што "ўявілі сябе звышдзяржавамі"; актыўнасьць НАТО; элемэнты амэрыканскай СРА… Праўда, гаварылася пра гэта без імпэту, дзяжурна. І не рабілася, як раней, выснова, што за наш подзьвіг Захад перад намі вечна на каленях стаяць мусіць, а не вучыць нейкай там дэмакратыі.

 

Карацей, адчувалася, што тутэйшае кіраўніцтва ўсё ж, мусіць, усьведамляе, што ў стасунках з Захадам, і найперш са Штатамі, апошнім часам і так ужо наламана зашмат дроў.

 

Само ж сьвяткаваньне Дня Перамогі ў Беларусі становіцца болей сьціплым, асабліва на тле маскоўскай пампэзнасьці. Напярэдадні на ўрачыстым сходзе ў гонар даты зноў, як і летась, выступіў з дакладам не прэзыдэнт, а Сідорскі. Няма і вайсковага параду.

 

Наўрад ці рэч у тым, што сталі эканоміць на запалках. Найхутчэй што згас імпэт, бо да сапраўднага пераасэнсаваньня Вялікай Айчыннай у праекцыі на лёс беларускай нацыі "наверсе" не гатовыя, а дзяўбці з году ў год адны і тыя ж зашмальцаваныя тэзы ўжо нецікава. Дый вэтэранаў заўважна менее. Як пласт электарату яны страчваюць значэньне. Лукашэнка ж — палітык прагматычны. Патэтыка на тэму той вайны апошнімі гадамі найчасьцей запатрабаваная падчас энэргетычных канфліктаў. "Сумеснае гніеньне ў акопах" стала аргумэнтам на карысьць таннага газу.

 

І ўжо амаль нікому не здаецца цынічным, што ў надакучлівай рэкляме ("Дзядуля, а ты верыў?..") ставяцца на адну роўніцу Вялікая Перамога і выпадковы, "халяўны" выйгрыш у лятарэі. Зрэшты, ці не заканамерная гэта дэградацыя зацяганай казённай рыторыкі?

 

А вось тэму пра тых, "хто нас на Эльбе абдымаў", сёньня, далібог, варта было б разьвіць :) Самы час згортваць апэрэткавую "вайну з Амэрыкай".

 

Аляксандар КЛАСКОЎСКІ

 

Ваше имя:

Ваше email:



Введите текст на картинке
Ваши комментарии:




   Авторизация


Регистрация





Документальный фильм \

 Библиотека